2 Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.
3 Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.
4 Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
5 Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.