13 Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,
14 раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.
15 Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.
16 Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх - слава Твая;