Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 85:3-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 85:3-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня.
4 Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
5 бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
6 Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
7 У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.
8 Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае.
9 Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
10 бо Ты вялікі, творыш дзівосы, - Ты, Божа, адзіны Ты.
11 Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго
ПСАЛТЫР 85 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)