Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 82:2-7 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 82:2-7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!
3 Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:
4 супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;
5 сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».
6 Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:
7 селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,
ПСАЛТЫР 82 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)