1 Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
2 дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
3 Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
4 вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.