Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 7:5-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 7:5-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, - а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,
6 дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.
7 Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,
8 сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.
9 Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.
10 Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!
11 Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.
ПСАЛТЫР 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)