Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 79:5-12 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 79:5-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?
6 Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
7 паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.
8 Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
9 Зь Егіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;
10 ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла замлю.
11 Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя:
12 яна пусьціла гольле сваё да мора і пасынкі свае да ракі.
ПСАЛТЫР 79 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)