3 У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць.
4 Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух.
5 Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць.
6 Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя;
7 узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой:
8 няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць?
9 няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род?
10 няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?
11 І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга.