2 Голас мой да Бога, і я буду клікаць; голас мой да Бога, і Ён пачуе мяне.
3 У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць.
4 Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух.
5 Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць.
6 Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя;
7 узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой: