Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 75:3-10 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 75:3-10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.
4 Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.
5 Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
6 Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
7 Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
8 Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
9 Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
10 калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.
ПСАЛТЫР 75 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)