4 бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;
5 на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.
6 Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;
7 вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,
8 сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;
9 вусны свае ўзносяць да неба, - а іхні язык па зямлі валачэцца.
10 Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю
11 і кажуць: «як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?»
12 І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.
13 І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,
14 і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?
15 Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.