Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 72:13-19 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 72:13-19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,
14 і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?
15 Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.
16 І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,
17 пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.
18 Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.
19 Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!
ПСАЛТЫР 72 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)