Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 72:11-15 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 72:11-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 і кажуць: «як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?»
12 І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.
13 І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,
14 і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?
15 Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.
ПСАЛТЫР 72 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)