1 Псальма Асафава. Які добры Бог да Ізраіля, да чыстых сэрцам!
2 А я - ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, -
3 я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,
4 бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;
5 на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.