Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 67:4-7 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 67:4-7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 А праведнікі хай узрадуюцца і ўсьцешацца прад Богам, і ўзьвесяляцца ў радасьці.
5 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму, праслаўляйце Таго, Хто па нябёсах ідзе; Гасподзь імя Яму, - і прад абліччам Ягоным радуйцеся.
6 Сіротам Бацька і ўдовам судзьдзя Бог у сьвятой сялібе Сваёй!
7 Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні.
ПСАЛТЫР 67 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)