Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 65:7-13 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 65:7-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.
8 Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.
9 Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.
10 Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.
11 Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,
12 пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.
13 Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,
ПСАЛТЫР 65 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)