Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 62:5-10 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 62:5-10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму.
6 Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць,
7 калі ўспамінаю Цябе я на ложку маім, думаю пра Цябе ў часіну начную,
8 бо Ты дапамога мая, і ў цяні крылаў Тваіх я парадуюся;
9 Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.
10 А тыя, што шукаюць пагібелі душы маёй, сыдуць у апраметную зямлі;
ПСАЛТЫР 62 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)