Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 5:6-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 5:6-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
7 Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
8 А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
9 Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
ПСАЛТЫР 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)