5 Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
6 бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
7 Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
8 А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
9 Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
10 Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе - згубнасьць, горла іхняе - дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.