7 каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
8 Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: «перамагу, - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
9 Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
10 Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!
11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?