Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 58:3-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 58:3-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 вызваль мяне ад злачынцаў; уратуй ад крыважэрных,
4 бо вось, яны цікуюць за душою маёю; на мяне зьбіраюцца дужыя, не за правіну маю і не за грэх мой, Госпадзе;
5 бязь віны маёй зьбягаюцца і зброю рыхтуюць; паўстань мне на дапамогу, і паглядзі.
6 Ты, Госпадзе, Божа сілы, Божа Ізраілеў, паўстань, каб наведаць усе народы, не шкадуй нікога зь бязбожных беззаконьнікаў:
7 увечары вяртаюцца яны, як сабакі скуголяць, і вакол горада ходзяць:
8 вось, яны вырыгаюць нагану сваім языком; у іхніх вуснах - мечы: «бо», думаюць, «хто чуе?».
9 Але Ты, Госпадзе, зь іх пасьмяешся; Ты пасароміш усе народы.
ПСАЛТЫР 58 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)