8 Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.
9 Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
10 Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,
11 бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.
12 Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.