Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 56:1-5 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 56:1-5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
2 Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.
3 Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;
4 Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
5 Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы - як дзіды і стрэлы, чый язык - востры меч.
ПСАЛТЫР 56 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)