5 У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
6 Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:
7 зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
8 Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
9 Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, - ці ня ў кнізе яны Тваёй?