Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 55:5-13 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 55:5-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
6 Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:
7 зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
8 Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
9 Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, - ці ня ў кнізе яны Тваёй?
10 Ворагі мае ўцякаюць назад, калі я клічу Цябе; з гэтага я і даведваюся, што Бог за мяне.
11 У Богу я ўслаўлю слова Ягонае, у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае.
12 На Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне чалавек?
13 На мне, Божа, прысягі Табе; Табе аддам ахвяры хвалы,
ПСАЛТЫР 55 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)