2 Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.
3 Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
4 Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
5 У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
6 Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое: