Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 55:1-8 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 55:1-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Кіроўцу хору. Пра галубіцу маўклівую ў пустках далёкіх. Залатая псальма Давіда, калі Філістымляне схапілі яго былі ў Гэце.
2 Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.
3 Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!
4 Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.
5 У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?
6 Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:
7 зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.
8 Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.
ПСАЛТЫР 55 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)