Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 54:1-6 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 54:1-6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Вучэньне Давідава.
2 Пачуй, Божа, малітву маю, і ад маленьня майго не хавайся;
3 уваж мне і пачуй мяне; я стагну ў гароце маёй і бянтэжуся
4 ад крыку варожага, ад уціску бязбожнага; бо яны мне накідаюць беззаконьне і ў гневе супроць мяне варагуюць.
5 Сэрца маё трапеча ўва мне і сьмяротныя страхі мяне ахапілі;
6 страх і жудасьць мяне агарнулі, і вусьцішна мне.
ПСАЛТЫР 54 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)