Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 4:3-8 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 4:3-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
4 Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
5 У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
6 Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
7 Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
8 Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
ПСАЛТЫР 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)