2 Слухайце гэта, усе народы; уважайце гэтаму ўсе, хто жыве на сьвеце,
3 і простыя, і знакамітыя, багаты, гэтак сама і бедны;
4 вусны мае вымавяць мудрасьць, а развагі сэрца майго - веданьне.
5 Нахілю вуха маё да прыпавесьці; адкрыю загадку маю на арфе: