Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 47:2-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 47:2-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
3 Прыгожае ўзвышша, радасьць усёй зямлі гара Сіён; на паўночным схіле яе горад вялікага Цара.
4 Бог у харомах ягоных вядомы як цьвярдыня:
5 бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма;
6 убачылі і дзіву даліся, спалохаліся і паўцякалі:
7 агарнуў іх там страх і пакута, быццам боль парадзіху;
8 усходнім ветрам разьбіў Ты Тарсіскія караблі.
9 Як мы чулі, так і ўбачылі ў горадзе Госпада сілы, у горадзе Бога нашага; Бог уцьвердзіць яго навечна.
ПСАЛТЫР 47 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)