Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 45:1-6 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 45:1-6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
2 Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
3 Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
4 Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
5 Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
6 Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
ПСАЛТЫР 45 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)