Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 44:5-13 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 44:5-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 і ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся, сядзь на калясьніцу дзеля праўды і лагоды і справядлівасьці, і правіца Твая пакажа Табе дзівосныя дзеі.
6 Вострыя стрэлы Твае - народы ўпадуць прад Табою, - яны - у сэрцы ворагаў Царовых.
7 Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды - жазло царства Твайго.
8 Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў бяспраўе, таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш, чым саўдзельцаў Тваіх.
9 Усё адзеньне Тваё - як сьмірна і альяс і касія; з харомаў слановай косьці Цябе зьвесяляюць.
10 Дочкі царскія ў Цябе сярод ганаровых; стала царыца праваруч Цябе ў Афірскім золаце.
11 Слухай, дачка, і глядзі, і прыхілі тваё вуха, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго.
12 І запрагне Цар прыгажосьці тваёй; бо Ён Гасподзь твой, і ты пакланіся Яму.
13 І дачка Тырская прыйдзе з дарункамі, і будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі.
ПСАЛТЫР 44 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)