Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 41:7-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 41:7-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 Падупадае ўва мне душа мая, бо я пра Цябе ўспамінаю зь зямлі Ярданскай, зь Ярмона, з гары Цаар.
8 Бездань прорву заклікае голасам вадаспадаў Тваіх; усе воды Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною.
9 Удзень удзяляе Гасподзь Свае ласкі і ўночы Яму мая песьня, малітва да Бога жыцьця майго.
10 Скажу Богу, заступніку майму: навошта забыў Ты мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў?
11 Быццам косьці ламаюць мае, збыткуюць зь мяне мае супастаты, калі кажуць мне кожнага дня: дзе твой Бог?
ПСАЛТЫР 41 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)