Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 39:6-13 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 39:6-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 Многа зрабіў Ты, Госпадзе Божа мой. Твае цуды і думкі Твае, толькі пра нас - няма Табе роўных! - хацеў бы я прапаведаваць і гаварыць, але ім ліку няма.
7 Ахвяры і прынашэньня Ты не схацеў; Ты адкрыў мне вушы; цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты не спатрабаваў.
8 Тады я сказаў: вось, іду; у зьвітку кніжным пра мяне напісана:
9 я хачу спраўдзіць волю Тваю, Божа мой, і закон Твой у сэрцы ў мяне.
10 Я абвяшчаў праўду Тваю на зборні вялікай; я не забараняў вуснам маім: Ты, Госпадзе, ведаеш.
11 Праўды Тваёй не хаваў у сэрцы маім, абвяшчаў вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё, ня ўтойваў Тваёй ласкі і праўды Тваёй перад сходам вялікім.
12 Не запыняй, Госпадзе, шчадротаў Тваіх ад мяне; ласка Твая і праўда Твая хай няспынна ахоўваюць мяне,
13 бо няшчасьці мяне абступілі безьлічныя; беззаконьні мае дасягнулі мяне, так што і бачыць не магу; іх болей, чым валос на маёй галаве; сэрца маё пакінула мяне.
ПСАЛТЫР 39 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)