Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 38:6-13 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 38:6-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой - як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць - кожны жывы чалавек.
7 Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.
8 І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
9 Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.
10 Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.
11 Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.
12 Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек - марны.
13 Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.
ПСАЛТЫР 38 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)