Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 37:14-21 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 37:14-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 а я, як глухі, ня чую, і як нямко, што вуснаў сваіх не растуляе;
15 і стаў я, як чалавек, што ня чуе і ня мае ў вуснах сваіх адказу,
16 бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся я; Ты пачуеш, Госпадзе, Божа мой.
17 І сказаў я: няхай не падымуцца нада мною мае ворагі; калі дрыжыць нага мая, хай ня ўзносяцца яны нада мною.
18 Я да ўпадку гатовы, і скруха мая заўжды перада мною.
19 Беззаконьне сваё я ўсьведамляю; і ўбольваюся ў грэху маім.
20 А мае ворагі жывуць і мацуюцца, і памнажаюцца тыя, што ненавідзяць мяне, невінаватага;
21 і тыя, што плацяць мне злом за дабро, ваююць супроць мяне, бо я за добрым іду.
ПСАЛТЫР 37 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)