Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 34:10-21 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 34:10-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 Усе косткі мае скажуць: «Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?»
11 Паўсталі на мяне сьведкі няправедныя: чаго я ня ведаю, - выпытваюць у мяне;
12 плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй.
13 А як былі хварэлі яны, я апранаўся ў вярэту, душу маю таміў пастом, і малітва мая вярталася ў нетру маю.
14 Я рабіў, быццам сябру, як брату майму; я хадзіў смутны, панурыўшы голаў, як бы аплакваючы маці.
15 А калі я спатыкаўся, яны радаваліся і зьбіраліся; зьбіраліся агуднікі супроць мяне, ня ведаю завошта, ганілі мяне, і не пераставалі;
16 з крывадушнымі пакепнікамі скрыгаталі на мяне зубамі сваімі.
17 Госпадзе! ці доўга будзеш глядзець на гэта? Адвядзі душу маю ад злачынстваў іхніх, ад ільвоў - самотную душу маю!
18 Я праслаўлю Цябе на сходзе вялікім, сярод процьмы народу ўсхвалю Цябе,
19 каб не збыткавалі зь мяне тыя, што ваявалі супроць мяне несправядліва, і не перамігваліся вачыма тыя, што ненавідзяць мяне бязьвіннага;
20 бо не за мір прамаўляюць яны, а супроць мірных на землях плятуць аблудныя намыслы;
21 разьзьяўляюць на мяне вусны свае; кажуць: «добра! добра! бачыла наша вока».
ПСАЛТЫР 34 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)