Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 30:6-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 30:6-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 У Тваю руку аддаю дух мой; Ты выбаўляў мяне, Госпадзе, Божа праўды.
7 Ненавіджу шаноўцаў марных ідалаў; а на Госпада надзея мая.
8 Буду радавацца і весяліцца ў міласьці Тваёй, бо Ты прыгледзеўся да бедства майго, уведаў гора душы маёй,
9 і не перадаў мяне ў рукі ворагаў; паставіў ногі мае на прасторным месцы.
10 Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо мне цесна; высахла з гора вока маё, душа мая і нутроба мая.
11 Вычарпалася ў скрусе жыцьцё маё і леты мае ў стагнотах; зьнемагла ад грахоў маіх сіла мая, і высахлі косткі мае.
ПСАЛТЫР 30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)