Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 28:2-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 28:2-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 аддайце Госпаду славу імя Ягонага; пакланецеся Госпаду ў пышнай сьвятасьці Ягонай.
3 Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.
4 Голас Гасподні моцны; голас Гасподні велічны.
5 Голас Гасподні ламае кедры; Гасподзь ламае кедры Ліванскія
6 і прымушае іх скакаць, як цялят, Ліван і Сірыён - як маладога аднарога.
7 Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
8 Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
9 Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
ПСАЛТЫР 28 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)