Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 25:5-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 25:5-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;
6 буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,
7 каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.
8 Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.
9 Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,
10 у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.
11 А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.
ПСАЛТЫР 25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)