Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 20:3-6 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 20:3-6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.
4 Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.
5 Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.
6 Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.
ПСАЛТЫР 20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)