Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 19:4-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 19:4-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 Хай успомніць усе прынашэньні ахвяраў твае і цэласпаленьне тваё хай зробіць тлустым.
5 Няхай дасьць табе, што па сэрцы табе, і ўсе намеры твае няхай выканае.
6 Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг. Няхай выканае Гасподзь усе просьбы твае.
7 Сёньня спазнаў я, што Гасподзь ратуе памазанца Свайго; адказвае яму са сьвятых нябёсаў Сваіх магутнасьцю ратавальнай правіцы Сваёй.
8 Некаторыя калясьніцамі, некаторыя конямі, а мы імем Госпада, Бога нашага, хвалімся:
9 яны пахіснуліся, і ўпалі, а мы ўсталі, і стаім проста.
ПСАЛТЫР 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)