Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 17:5-8 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 17:5-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне;
6 ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.
7 У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.
8 Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог;
ПСАЛТЫР 17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)