4 У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.
5 Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.
6 Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.
7 Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;
8 ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне