Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 16:2-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 16:2-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Ад аблічча Твайго хай будзе мне суд; хай паглядзяць вочы Твае на справядлівасьць.
3 Ты праверыў сэрца маё, ноччу мяне наведаў, выпрабаваў мяне, і не знайшоў анічога; ад думак маіх не адступаюцца вусны мае.
4 У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.
5 Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.
6 Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.
7 Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;
8 ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне
9 ад бязбожных, што на мяне нападаюць, - ад ворагаў душы маёй, што абступілі мяне:
ПСАЛТЫР 16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)