Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 148:2-11 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 148:2-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
3 Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.
4 Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
5 Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
6 паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
7 Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
8 вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
9 горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10 зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11 цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
ПСАЛТЫР 148 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)