Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 146:3-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 146:3-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
4 Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
5 Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
6 Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
7 Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
8 Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
9 дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.
ПСАЛТЫР 146 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)