Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 144:3-8 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 144:3-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.
4 Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
5 А я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй і пра высокія чыны дзеі Твае.
6 Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
7 Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
8 Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.
ПСАЛТЫР 144 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)