5 Хай карае мяне праведнік: гэта - міласьць; хай выкрывае мяне: гэта - найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае - супраць зладзействаў іхніх.
6 Іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя.
7 Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай.
8 Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй!
9 Ахавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, ад цянётаў беззаконцаў.
10 Хай трапяць бязбожнікі ў сеткі свае, а я перайду.